З ліпеня па лiстапад Валожынскі турыстычна інфармацыйны цэнтр адправіў у падарожжа ўжо 70 «Пашпартоў Вандроўніка»!
Гэта не проста сувенір. Гэта квест-бук, які ператварае звычайныя паездкі ў сапраўдную гульню.
Навошта ён патрэбны?
- Каб пакінуць след. У пашпарце 65 знакавых мясцін па ўсёй Беларусі — ад замкаў і сядзіб да старажытных храмаў. Прыязджаеце ў кропку, знаходзіце ўнікальную пячатку і ставіце адбітак. Так вандроўка ператвараецца ў паляванне за ўражаннямі, а не проста ў «прыехаў — паглядзеў — паехаў».
- Каб сабраць сваю гісторыю. Калі старонкі запаўняюцца адбіткамі з розных паездак, паступова складваецца асабісты архіў падарожжаў . Пашпарт можна патрымаць у руках і перагортваць праз гады.
- Каб атрымаць эмоцыі. Гэта прыгожы артэфакт у эстэтыцы старажытных гравюр, які прыемна трымаць у руках і напаўняць сэнсам.
Калі вы яшчэ не пачалі сваю калекцыю — завітайце ў Валожынскi ТІЦ. Пашпарт чакае свайго ўладальніка, а Валожыншчына — сваіх даследчыкаў!
А калі ўжо вандруеце з пашпартам, пахваліцеся колькі пячатак вам удалося сабраць?







