Напярэдадні сусветнага Дня паэзіі, удзельнікі народнага літаратурна-мастацкага калектыва “Рунь”, што працуе на базе Валожынскага раённага цэнтра культуры, ладзілі літаратурна-музычную сустрэчу “Душа на аркушы паперы” у Яршэвіцкай сярэдняй школе.

Сваёй творчасцю з настаўнікамі і вучнямі дзяліліся як члены Саюза пісьменнікаў Беларусі: Марыя Шакун, Наталля Жылевіч, Наталля Жызнеўская, так і самадзейныя паэты Галіна Гражынская, Канстанцін Барадака і Вера Глінская.

Музычныя нумары былі прадстаўлены паэтам і кампазітарам, салістам раённага цэнтра культуры Дзмітрыем Завацкім, а таксама выканаўцай аўтарскіх песень, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Наталляй Жызнеўскай.