Бяспека дзяцей – гэта самая важная задача для бацькоў і выхавальнікаў. На жаль, небяспекі ў навакольным свеце вельмі шмат. Таму задача дарослых не толькі пазнаёміць дзяцей з правіламі бяспечных паводзін, але і сфарміраваць уменне прадбачыць наступствы няправільных учынкаў, навучыць дзейнічаць у небяспечнай сітуацыі.
У гэтым нам дапамагае наш раённы міні-цэнтр бяспекі на базе сярэдняй школы №2 г. Валожына. І гэтым разам у госці да нас наведаліся маленькія выхаванцы з дзіцячага сада №2 «Вясёлка» г. Валожына.


Дашкаляты з вялікай цікавасцю і з карысцю правялі час у міні-цэнтры бяспекі: у гульнявой форме вучыліся правільна паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях, паўтарылі нумары тэлефонаў службаў экстранага рэагавання, прайшлі задымлены лабірынт, які імітуе задымленне пры пажары. З дапамогай магчымасцяў дапоўненай рэальнасці было прадэманстравана, як важна не пакідаць без нагляду ўключаныя бытавыя прыборы, своечасова клапаціцца аб спраўнасці каміна або печы, электраправодкі і многае іншае.


У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі экскурсіі паглядзелі мультфільмы «Спецатрад 112».
Ратавальнікі нагадваюць – меры па папярэджанні пажараў ад дзіцячага свавольства дзяцей не складаныя:

- не пакідайце на ўвазе запалкі, запальніцы;
- сачыце, як дзеці праводзяць вольны час, чым цікавяцца, адцягвайце іх ад пустога баўлення часу;
- не пакідайце дзяцей без нагляду;
- не давярайце маленькім дзецям назіраць за награвальнымі прыборамі, печамі і газавай плітой;
- абавязкова навучыце дзеянням пры пажары, пакажыце яму магчымыя выхады для эвакуацыі;
- будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з захаваннем правіл пажарнай бяспекі.



Захавання правілаў бяспекі павінна ўвайсці ў звычку кожнага. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
