Павел Паскаль працуе сыраробам-майстрам па выспяванні сыру Валожынскага вытворчага ўчастка Мінскага малочнага завода № 1.
У калектыў прыйшоў амаль шэсць гадоў таму: уладкаваўся сыраробам. І тэорыю, і практыку асвойваў адначасова – усе прамудрасці прафесіі паказвалі старшы майстар Сяргей Уласенка, зменныя майстры Ала Іода, Іна Косік і нават цяперашні кіраўнік вытворчага ўчастка Марына Каспяровіч, якая на той час працавала намеснікам начальніка па вытворчасці. Вучнем аказаўся здольным – дарос да майстра.
Павел Уладзіміравіч вядзе працэс выспявання – кантралюе захаванне рэжыму на ўсіх стадыях, рыхтуе сыры да адгрузкі, афармляе неабходныя дакументы, прымае ўдзел у ацэнцы якасці сыроў. Да абавязкаў падыходзіць адказна. За добрасумленныя адносіны да работы занесены на Дошку гонару Валожынскага вытворчага ўчастка.