15 снежня народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь” сумесна з Валожынскім краязнаўчым музеем ладзіў сустрэчу са старшынёй беларускага культурнага цэнтра г. Ташкента Галінай Аляксандраўнай Татарэнка.
Галіна Аляксандраўна наведала гістарычныя мястэчкі раёна, завітала на малую радзіму многіх знакамітых землякоў Валожыншчыны – мястэчка Вішнева. Супрацоўнікамі музея былі праведзены экскурсіі па самой вёсцы, а таксама госця пазнаёмілася з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Валожына.
За кубачкам гарбаты Галіна Аляксандраўна пазнаёмілася з нематэрыяльнай спадчынай Валожыншчыны.
Свае творы чыталі як нядаўнія ўдзельнікі нашага калектыву, так і члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Як адзначыла госця: “У вашым рэгіёне сапраўды ёсць на што паглядзець і ёсць што прэзентаваць, нават, на міжнародным узроўні, няхай тыя архітэктурныя кампазіцыі ці літаратурная скарбонка. І прырода ў вас прыгожая. Мне вельмі прыемна, што я трапіла да вас менавіта ў такую чароўную пару года!”
Развітваючыся, Галіна Аляксандраўна пакінула водгук у кнізе ганаровых гасцей Народнага калектыву літаратурна-мастацкага майстэрства “Рунь.
Аляксей Герман, фота аўтара