Людміла СТРАЧЫНСКАЯ 41 год адпрацавала ў сістэме адукацыі.
Нараджэнка вёскі Родзеўшчына яшчэ ў дзяцінстве вырашыла стаць педагогам. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, першы вопыт работы з дзецьмі набыла ў Караліноўскай васьмігодцы, а затым на доўгія гады звязала сваё жыццё з гарадскім пасёлкам Івянец. Зараз яна ўзначальвае савет ветэранаў Івянецкай школы. Пад яе кіраўніцтвам былыя настаўнікі працягваюць супрацоўнічаць з дзеючым педкалектывам, вядуць актыўную грамадскую работу.
Нядаўна Людміла Уладзіміраўна прыняла ўдзел у выяздным пашыраным пасяджэнні абласнога Савета ветэранаў сістэмы адукацыі і прафсаюзнага руху, дзе падзялілася вопытам работы па развіцці ветэранскага руху.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара