Общество

ЖКГ расказала, як рыхтуецца да зімы

Работу, што дазволіць годна сустрэць зімовы сезон, распачалі загадзя.

Начальнік ўчастка кацельнай гаспадаркі Павел Сухінін.

Начальнік ўчастка кацельнай гаспадаркі Павел Сухінін паведаміў: за 7 месяцаў, калі ў жыллёвы фонд і арганізацыі падавалася цяпло, асаблівых паломак (такіх, якія б сталі адчувальнымі для грамадзян) не адбылося.

Усе  кацельні працавалі ў штатным рэжыме. Праблем з цеплатрасамі таксама не ўзнікала, дзякуючы таму, што 35,9 кіламетра сетак з 41,2 заменены на так званыя пі-трубы (стальныя трубы з ізяляцыяй, якія змяншаюць цеплазатраты). У бягучым годзе праведзены таксама рамонты цеплакамер. На летні сезон запланавана замена 1,9 км цепласетак. На сёння выкананабольш чым 50% гэтай работы. Зусім нядаўна скончаны рамонт цеплатрасы на тэрыторыі райбальніцы і распачаты на вуліцы Партызанскай бліз будынка Белдзяржстраху. Кожная з 28 кацельняў ужо атрымала пашпарт гатоўнасці.

Намеснік дырэктара жылкамунгаса Павел Клімянкоў расказаў, што для барацьбы з магчымым вядзецца нарыхтоўка пясчана-саляной сумесі. Арганізацыяй ужо падпісаны дагавор з “Беларуськаліем” на пастаўку калійнай солі. Пясок нарыхтоўваецца намясцовых кар’ерах. На пескабазе ён прасейваецца, там жа змешваецца з соллю і захоўваецца ў выглядзе сумесі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара