Происшествия

Тэлефон міліцыі-102

Жанчына шпіталізавана

Каля 9 гадзін вечара вадзіцель, 1999 года нараджэння, на аўтамабілі “Рэно” рухалася па вуліцы Партызанскай райцэнтра ў кірунку вуліцы Дзяржынскага. На хвілінку нешта адцягнула ўвагу дзяўчыны ад кіравання транспартным сродкам, і яна ўчыніла наезд на пешахода, які рухаўся па асвечаным нерэгулюемым пешаходным пераходзе. Пацярпелая атрымала цялесныя пашкоджанні ў выглядзе пераломаў папярэчных атожылкаў некалькіх пазванкоў са змяшчэннем, пералом бакавых мас крыжа, закрытую чэрапна-мазгавую траўму і інш. Пажылая жанчына шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

Паганяў на мапедзе

Падчас нясення службы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху супрацоўнікі міліцыі ўбачылі мапед без рэгістрацыйнага знаку, якім кіраваў жыхар вёскі Паморшчына, 1984 года нараджэння. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў АДАІ спыніцца вадзіцель не рэагаваў, спрабуючы ўцячы, рухаўся па лясных і палявых дарогах. Пасля няўдалай гонкі мужчына заехаў у гараж аднаго з домаўладанняў у вёсцы Казакі, дзе кінуў мапед, а сам пусціўся на ўцёкі, каб схавацца. У выніку ў адносінах да яго была прыменена фізічная сіла, аматара гонак затрымалі і накіравалі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Ашукалі ў Інтэрнэце

У ходзе тэлефонных размоў у месенджары Viber невядомы шляхам падману завалодаў грашовымі сродкамі пенсіянеркі з вёскі Яцкава. Жанчына пералічыла з рахунка сваёй банкаўскай плацежнай карткі на прадастаўлены зламыснікам нумар дагавора 6000 рублёў.

Выпадак на дарозе

На 10-м кіламетры аўтадарогі Пяршаі-Івянец-Стоўбцы-Нясвіж, паблізу вёскі Баравікоўшчына, невядомы скраў у жыхара Маладзечанскага раёна рукзак, дзе знаходзіліся пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне, пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку, 230 рублёў грошай і адзенне. Агульны матэрыяльны ўрон склаў 480 рублёў.

Матэрыял па міліцэйскіх зводках
падрыхтавала Анжэла РАДЫНА

Матэрыял па міліцэйскіх зводках падрыхтавала Анжэла РАДЫНА