У горадзе Мар’іна Горка на юбілейным ХХ абласным фестывалі «Напеў зямлі маёй» сустрэліся лепшыя аматарскія калектывы Міншчыны.
Па ўмовах конкурсу у гэтым годзе неабходным патрабаваннем з’яўлялася ажыццяўленне пастановачнага нумару, заснаванага на літаратурных (вершы, аповесці, апавяданні) і песенных творах аўтараў, якія з’яўляюцца выхадцамі або прадстаўнікамі свайго рэгіёна. Журы і гледачам валожынцы прадставілі творчы нумар «Зямелькай роднаю распетая, душа не можа не тварыць».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел: дзіцячы зводны хор «Іслачанка», вакальны гурт «Форціс», «Жавароначкі», вакальны гурт дзяржаўнай установы адукацыі «Валожынская дзіцячая школа мастацтваў», узорны аматарскі тэатральны калектыў «Жаронцы», інструментальная група Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага ансамбля «Гасцінец» Ракаўскага цэнтра народной творчасці, харэаграфічы калектыў «ТЭСС» Івянецкага Дома культуры, харэаграфічы калектыў «Тандэм», народны калектыў літаратурна-мастацкага майстэрства «Рунь», народны гурт народнай песні «Сваякі».
Калектывы Валожынскага раёну атрымалі ўзнагароду ў намінацыі «За захаванне і развіццё фальклорных традыцый рэгіёна».
Фестываль праводзіцца з 2001 года і ахоплівае ўсю жанравую палітру народнай творчасці, з’яўляецца адной з самых яркіх і значных падзей у культурным жыцці сталічнага рэгіёна.
Фота сайт «Пухавіцкія навіны»