З нагоды 160-годдзя Валожынскага паэта і публіцыста Старога Уласа (Уладзіслава Сівога-Савіцкага) на галоўнай сцэне раёна прайшла літаратурная сустрэча “Паэт-самавук з Валожына”.
Са сцэны віталі гледачоў паэты і пісьменнікі, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі, сярод якіх Галіна Гражынская, Марыя Мучынская, Вера Глінская. Гаспадарыла, ў якасці вядучай, Наталля Жылевіч.

Намаганнямі вучняў школ горада гучалі вершы Старога Уласа, а таксама адбылася прэм’ера тэатралізацыі байкі “Не спанатрыў”. Гучнымі апладысментамі віталі гледачы як дарослых выступоўцаў, гэтак і сваіх равеснікаў.


Пасля канцэрта адбылося ўскладанне кветак да памятнай шыльды Старога Уласа на сцяне хаты, якую пабудаваў і ў якой жыў паэт на працягу некалькі год на вуліцы Савецкай горада Валожына.
