Напачатку сёлетняга года на абласным мерапрыемстве з нагоды 85-годдзя Міншчыны машыніст экскаватара Валожынскага жылкамунгаса Віктар СІВЫ быў узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Такая высокая адзнака працы стала падставай для атрымання звання “Лепшы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі Валожыншчыны” па выніках работы за 2022 год.
Віктара Фёдаравіча па праву можна назваць “асам” у сваёй прафесіі – экскаватарам ён кіруе настолькі ўмела і віртуозна, што, здаецца, тэхніка не проста падпарадкоўваецца, а, як жывая, адчувае кожную каманду. Каб сталёвы конь працаваў, як гадзіннік, і не падводзіў, вадзіцель спраўна сочыць за яго тэхнічным станам: перад выездам на лінію заўсёды правярае ўсе вузлы і механізмы. Прафесійны падыход дазваляе ліквідаваць няспраўнасціна высокім узроўні і ў сціслыя тэрміны, што, у сваю чаргу, станоўча адлюстроўваецца на дзейнасці прадпрыемства ў цэлым.
У калектыве жылкамунгасаўцаў Віктара Сівага вылучаюць мэтанакіраванасць, кампетэтнасць, вялікая адказнасць і стараннасць.