Сярод арганізацый прамысловасці на раённую Дошку гонару занесены Валожынскі лясгас, які ўзначальвае Уладзімір БАЦЯН.
Сакрэтамі поспеху дзеліцца кіраўнік:
– Па вытворчасці ўсіх важнейшых відаў прадукцыі мы спрацавалі летась з плюсам, – гаворыць Уладзімір Уладзіміравіч. – Нарыхтавана драўніны 175 тысяч кубічных метраў (102,9 працэнта), вывезена – 148,5 тысячы кубічных метраў (102,5 працэнта), выраблена піламатэрыялаў 13,4 тысячы кубічных метраў (103,1 працэнта), шчапы – 5,6 тысячы.
Галоўная справа ўсіх, хто звязаў сваё жыццё з лясной гаспадаркай, – зберагчы і разумна выкарыстаць прыродны дар. І мне прыемна, што нашы работнікі дастойна спраўляюцца з гэтай місіяй. За апошнія гады значна скарацілася колькасць лясных пажараў. Таксама нам удалося атрымаць перамогу над галоўным ворагам – караедам. Паляпшаецца стан лясоў, павялічваецца іх плошча, вырастаюць новыя насаджэнні.
Сёння перад лясгасам стаіць нямала задач: гэта і павышэнне эфектыўнасці работы, і тэхнічнае перааснашчэнне, і, безумоўна, сацыяльная абарона працуючых людзей, захаванне ўзроўню заработнай платы. Вырашыць іх – значыць палепшыць якасць лесааднаўлення, адкрываць новыя рынкі для лесапрадукцыі ў складаны час санкцый. Павышаць дабрабыт работнікаў і ўмацоў-
ваць прэстыж прафесіі – павялічыць прыток моладзі ў нялёгкую работу лесавода. Усё гэта няпроста, але ўпэўнены, што прафесіяналізм, адданасць любімай справе дазволяць нам і надалей працаваць стабільна і з прыбыткам.