Мінулы год стаў для ўсіх нас часам напружанай працы, якая выявіла лепшыя рысы рупліўцаў раёна. Гэта была магчымасць праявіць сябе і свой патэнцыял ва ўсіх сферах жыццядзейнасці і сацыяльна-эканамічнага развіцця. Мы шчыра ўдзячны кожнаму, хто затрачвае сілы, уменні і старанні, каб павялічваць прэстыж і прыбытак нашых арганізацый.
Дарагія землякі! Дзякуй вам за адданую, жыццёва неабходную працу ва ўсіх сферах. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях. Няхай бягучы год прынясе ў наш цудоўны куток Беларусі яшчэ больш значныя поспехі і дасягненні.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў