Гэтымі святымі, вечна жывымі словамі на свята Вялікадня будуць вітаць адзін аднаго мільёны католікаў па ўсёй краіне і за яе межамі. Прыміце і вы шчырыя віншаванні з надыходзячым святам!
Вялікдзень з’яўляецца ўвасабленнем ахвярнасці і велічы духа, урачыстасцю, якая ўсяляе ў людзей веру ў Божую ласку і выратаванне, нагадвае нам пра тое, што кожны чалавек нараджаецца для дабра і стварэння, дае надзею на перамогу дабра над злом. Без духоўнасці немагчыма жыццё асобы і развіццё краіны. Уваскрэсенне Хрыстова аб’ядноўвае людзей, натхняе на стваральную працу і новыя здзяйсненні на карысць сваёй Айчыны.
Жадаю, каб велікодныя дні сталі духоўнай крыніцай абнаўлення, умацавалі вашу веру і здароўе, сагрэлі сэрцы радасцю і цеплынёй зносін з роднымі і блізкімі, прынеслі ў дамы і кватэры паразуменне, шчасце і дабрабыт!
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь