Общество

Шаноўныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Сардэчна віншуем вас с Уваскрэсеннем Хрыстовым!

Велікодныя ўрачыстасці звяртаюць нас да шматвяковых традыцый, духоўна-культурнай спадчыны хрысціянства, якія і сёння з’яўляюцца асновай яднання нашага грамадства. Гэта светлае свята заклікае шанаваць каштоўны дар жыцця, захоўваць свет ва ўласнай душы, у коле блізкіх і сяброў, у сваёй краіне, любіць людзей, быць спагадлівымі і клапатлівымі. Няхай гэты дзень кожны з нас сустрэне з чыстым сэрцам і добрымі думкамі. Няхай святло вялікага свята ніколі не гасне ў нашых душах, надае сілы для новых працоўных здзяйсненняў, сцвярджэння ідэалаў справядлівасці.
Шчыра жадаем усім здароўя, радасці, шчасця і працвітання.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў