Раённае свята-ўшанаванне заслужаных перадавікоў – гэта добрая традыцыя падвядзення вынікаў плённай працы, зладжанай, творчай работы калектываў, майстэрства і вопыту людзей, неабыякавых да лёсу сваёй Радзімы, нашай роднай Валожыншчыны.
Праца аб’ядноўвае людзей розных пакаленняў, прафесій, поглядаў – усіх, хто ўмацоўвае эканамічны патэнцыял раёна і стварае яго заўтрашні дзень. Існуючыя паказчыкі, вынікі мэтанакіраванай і сістэмнай работы кіраўнікоў, кожнага працаўніка на сваім працоўным месцы надаюць упэўненасць на дасягненне новых працоўных вяршыняў у будучыні.
Дарагія землякі! Дзякуем усім за прафесіяналізм – ветэранам і тым, хто толькі пачынае рабочую біяграфію, хто дастойна працаваў раней і сёння накіроўвае сілы і здольнасці на карысць роднай зямлі! Шчыра жадаем вам вясновага настрою, бадзёрасці і здароўя, поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях на карысць Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў