Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым!
Каляднае свята вяртае нас да вытокаў духоўных традыцый, высокіх хрысціянскіх ідэалаў. Сёння яно дапамагае захаваць мір у грамадстве, выхоўваць падрастаючае пакаленне ў духу сапраўднага патрыятызму і павагі да сямейных каштоўнасцей.
Нараджэнне Хрыстова нясе надзею, умацоўвае веру, аб’ядноўвае сем’і, раскрывае душы людзей для дабра і міласэрнасці, узаемапавагі і цярпення. Яно адраджае добрую традыцыю праяўляць бескарыслівы клопат пра блізкага, аказваць дзейсную дапамогу і падтрымку тым, хто больш за ўсіх чакае любові і спагады.
Запальваючы калядныя свечкі ў коле дарагіх людзей, падарыце адзін аднаму як мага больш душэўнай шчодрасці і цеплыні.
Жадаем, каб гэтыя ўрачыстыя і радасныя дні напоўнілі кожны дом шчасцем і дабрабытам, надалі ўпэўненасці ў будучым, сталі крыніцай духоўных сіл і стваральнай працы. Няхай мір і згода пануюць на нашай зямлі. Здароўя вам і вашым блізкім!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў