Гэта свята ўмацоўвае нашу веру ў непазбежную перамогу дабра над злом, натхняе надзеяй на шчаслівую будучыню. Яно асвятляе зямлю святлом веры і духоўнасці, аб’ядноўвае людзей у імкненні рабіць добрыя справы, бескарысліва любіць блізкіх.
Няхай радасць Нараджэння Хрыстова стане здабыткам кожнага дома, усёй нашай краіны, надасць сілы для новых спраў на карысць сваёй сям’і і Айчыны.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, міру, шчасця, дабра, аптымізму і святочнага настрою.
Алег СЕМЯНЧУК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання