85 лет Минской области Общество

Міншчына – сэрца Беларуси — Мінскай вобласці споўнілася 85 гадоў

Працягваем цыкл публікацый, прысвечаны юбілейнай даце.

Цікавыя гістарычныя звесткі прадастаўлены Валожынскім краязнаўчым музеем.

Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ

З Валожыншчынай цесна звязана працоўная біяграфія Івана Станіслававіча Маркевіча. Час, калі Іван Станіслававіч узначальваў раённую вертыкаль улады, стаў часам максімальнай самарэалізацыі, узважаных упраўленчых рашэнняў, маштабных спраў. За гэтыя гады Валожыншчына ўнесла важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці, а таксама ўсёй краіны.

Будаўніцтва аграгарадкоў у раёне

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі, у раёне будуюцца аграгарадкі з іх разнастайнай, максімальна набліжанай да гарадской, інфраструктурай.

Па выніках агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Мінскай вобласці ў 2006 годзе г. Валожын і г. п. Івянец занялі першыя месцы ў сваіх падгрупах.

Многія двары ў райцэнтры і гарадскім пасёлку набылі адметнасць, так бы мовіць, “свой твар”. Дзякуючы дапамозе і падтрымцы з боку кіраўніцтва, стала магчымым правядзенне грандыёзнага рамонту будынка раённага цэнтра культуры ў 2005 годзе, які выглядае зараз сапраўдным палацам.

У 2007 годзе Валожынскі раён наведаў Прэзідэнт краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Прэзідэнт даў высокую ацэнку працы нашых сельгаспрадпрыемстваў, сацыяльна-эканамічнаму развіццю рэгіёну ў цэлым.

ФАЦ «Надзея»

У 2007 годзе ў Валожыне адкрыты фізкультурна-аздараўленчы цэнтр “Надзея”.

Рэканструкцыя кінатэатра «Юнацтва», 2008 год

У маі 2008 года святкаваў сваё другое нараджэнне кінатэатр “Юнацтва”. Гэта стала падзеяй рэспубліканскага значэння. Рэканструкцыя прынесла прыемныя і вялікія зручнасці наведвальнікам: па якасці кінапаказу і камфортных умовах нашаму кінатэатру прысвоены вышэйшы разрад.

У красавіку 2009 года працоўную эстафету кіравання раёнам прыняў Уладзімір Антонавіч Наумовіч, які выкарыстаў свае веды, уменне, вопыт для вырашэння задач па далейшым развіцці ўсіх галін вытворчасці, сацыяльнай і культурнай сферы ў раёне.

Горад па-сапраўднаму квітнее і прыгажэе, калі ў ім застаецца жыць і працаваць моладзь, ствараюцца новыя сем’і. У студзені 2010 года адбылося адкрыццё пасля рамонту раённага адзела ЗАГС, памяшканні і інтэр’ер якога набылі новае, сучаснае аблічча.

Сімвалам жыцця заўсёды з’яўлялася будаўніцтва, і на Валожыншчыне стала добрай традыцыяй спраўляць наваселлі. Здаюцца ў эксплуатацыю жыллёва-будаўнічыя кааператывы, працягваецца будаўніцтва індывідуальнага жылля.

На якасна новыя пазіцыі выйшаў узровень медыцынскага абслугоўвання насельніцтва ў раёне, дзякуючы здачы ў снежні 2010 года лячэбна-прафілактычнага корпуса райбальніцы ў Валожыне.

У ліпені 2011 года запушчаны ў работу сучасны цэх па вытворчасці сухой экспартаарыентаванай малочнай прадукцыі ў Валожынскім філіяле Маладечанскага малочнага камбіната.

Гасцініца «Карона», 2011 год

У снежні 2011 года адбылося ўрачыстае адкрыццё прыгожага будынка гасцініцы “Карона”. Пабудаваная за максімальна кароткі час, усяго дзевяць месяцаў, яна надала Валожыну сучаснае аблічча, стварыла пэўны камфорт для турыстаў і гасцей нашага горада.

У ліпені 2013 года ў райцэнтры па вуліцы Максіма Горкага адчыніў дзверы жылы дом сямейнага тыпу, дзе зараз жыве прыёмная шматдзетная сям’я.

26 красавіка 2014 года ў нашым родным горадзе адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця супермаркета “Еўраопт”. Гэта гандлёвая кропка радуе сваіх наведвальнікаў багатым асартыментам тавараў, паўфабрыкатамі ўласнай вытворчасці, вялікім выбарам агародніны і садавіны.

Новы будынак суда, 2014 год

Напрыканцы 2014 года ў Валожыне адбылася яшчэ адна знамянальная падзея – адкрыццё новага будынка суда агульнай плошчай 2 тысячы квадратных метраў.

З 2016-га па 2019 год Валожынскі раён узначальваў Мікалай Анатольевіч Астрэйка.

Не хлебам адзіным жыве чалавек. Без апоры на культуру нельга выхаваць грамадзяніна – патрыёта, беражлівага працаўніка, клапатлівага сем’яніна. Валожыншчына мае сапраўдны культурны скарб, каштоўны на ўзроўні рэспублікі. Гэта заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны гурт “Гасцінец” Ракаўскага цэнтра культуры. У 2009 годзе ён атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва. У 2010 годзе гэты гурт атрымаў званне “Заслужаны аматарскі калектыў”. Калектыў стаў пераможцам у Рэспубліканскім тэлевізійным фестывалі “Песні маёй краіны”.

Валожынская зямля сёння – гэта высокатэхналагічныя прадпрыемствы і калгасы, школы і бальніцы, установы культуры і высокапрафесійныя калектывы самадзейнасці, маладыя таленты і сціплыя працаўнікі. Тут жывуць таленавітыя і працалюбівыя людзі, якія будуюць дарогі, апрацоўваюць палеткі, узводзяць дамы і храмы. Людзі Валожыншчыны любяць свой родны край, сваю Матулю-Радзіму і робяць усё дзеля прымнажэння яе славы.

З 2019 года кіраўніком раёна з’яўляецца Яўгеній Міхайлавіч Круковіч.