За выхадныя дні ў раёне з’явіліся тры камбайнавыя экіпажы-тысячнікі і чатыры вадзіцелі, якія перавезлі па тысячы тон збожжа.
Да камбайнераў-тысячнікаў далучыліся Сяргей Аніська з “Валожынскага”; два камбайнавыя экіпажы ў складзе Віктара Тура і Леаніда Іода, Віктара Пашкевіча і Мікалая Мароза.
Адразу тройка вадзіцеляў-тысячнікаў стала вядома ў “Агра-Дубінскім”: да раённых пераможцаў жніва далучыліся Антон Лінкевіч, Мікалай Зянько і Сяргей Рабаў. Тысячнікам стаў і вадзіцель з “Бабровічаў” Алег Кузняцоў.
Кожны з іх атрымае Падзяку старшыні райвыканкама і падарунак ад прафсаюзнай арганізацыі.
Усяго на раніцу 29 ліпеня ў раёне налічвалася 6 камбайнераў-тысячнікаў і 11 вадзіцеляў, якія перавезлі па тысячы тон збожжа.