Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да жыхара адной з вёсак раёна, 1983 года нараджэння.
Нідзе не працуючы мужчына позна вечарам знаходзіўся ў двары дома, калі ў яго ўзнік канфлікт з жыхаром бліжэйшага населенага пункта. Ён нанёс апошняму пяць удараў рукамі ў вобласць галавы, што пацягнула за сабой шматлікія пераломы, раны, сінякі і крывападцёкі, што адносяцца да катэгорыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Таксама былі паламаны тры рабры, назіраліся пашкоджанні на тулаве, руках і нагах. Як кажуць, на пацярпелым не было жывога месца, хутка ён памёр. Злачынца затрыманы і накіраваны ў ізалятар часовага ўтрымання Валожынскага РАУС.