Общество

«Люблю наш край, старонку гэту…»

20 студзеня ў Вішнеўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Люблю наш край, старонку гэту…”, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы, заслужанага дзеяча культуры БССР Канстанцыі Буйло (1893–1986).

На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы ДУА “Вішнеўская сярэдняя школа”.

Вядучая Алена Жвірко пазнаёміла прысутных з жыццём і творчасцю паэтэсы, расказала пра дзяцінства паэткі, пра яе першыя спробы ў літаратуры, выдадзеныя кнігі.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі літаратурнага клуба “Вянок” чыталі вершы, урыўкі з твораў беларускай паэткі.

Для гасцей мерапрыемства прагучалі музычныя нумары ў выкананні вучняў Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў.