Аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абiлiтацыi інвалідаў Валожынскага ТЦСАН далучылася да рэспубліканскай акцыі МАРГ «Кожная пятніца — роднае сваё».


На чарговым занятку ў рэабілітацыйна-працоўнай майстэрні ўдзельнікі не толькі развівалі навыкі самаабслугоўвання, але і знаёміліся з культурнай спадчынай. Вынік — духмяныя бліны і сапраўдная мачанка!

Спецыялісты адзначаюць: такія заняткі дапамагаюць захоўваць традыцыі і далучаць усіх ахвотных да нацыянальнай кулінарыі. Атрымалася не толькі пазнавальна, але і вельмі смачна!






