Супрацоўнікі міліцыі хутка знайшлі злодзея, які нядаўна ў цёмны час сутак скраў з аўтамабіля “ВАЗ 2106”, які знаходзіўся на абочыне каля аднаго з дамоў па вуліцы Савецкай райцэнтра, набор інструментаў, шурубавёрт, аўтамабільны пыласос, дамкрат механічны і інш. на агульную суму 570 рублёў. Ім аказаўся жыхар Валожына, 1962 года нараджэння. Чужая маёмасць часткова знойдзена і забрана, сам злачынец за ўчыненае адміністрацыйнае правапарушэнне накіраваны ў ізалятар часовага ўтрымання.
15.08.2023
146 просмотров