10 снежня Вішнеўская дзіцячая школа мастацтваў правяла мерапрыемства, прысвечанае 155-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака Фердынанда Рушчыца.

Пад кіраўніцтвам настаўніка малявання Наталлі Адамаўны Варановіч былі выкананы копіі работ Фердынанда Рушчыца. Гэта копіі знакамітых карцін «Ля касцёла» і » Пустка. Старое гняздо».

Такім чынам, вучні Вішнеўскай ДШМ не толькі ўшанавалі памяць знакамітага земляка, але і далучыліся да вывучэння і захавання яго багатай творчай спадчыны, што спрыяе развіццю патрыятызму і любові да мастацтва ў маладога пакалення.


Вынік працы спадабаўся ўсім прысутным на імпрэзе.






