Гістарычная даведка
ДЭУ-167 арганізаваны 10 ліпеня 1963 года. Працягласць абслугоўваемых дарог складала 284 кіламетры, на абслугоўванні знаходзілася 9 адзінак тэхнікі, колькасць працуючых – 56 чалавек.
Першым начальнікам прызначаны Лявон Віктаравіч Ляговіч. Кіраваў калектывам 20 гадоў. За перыяд працы ўдастоіўся звання “Ганаровы дарожнік Беларусі”.
У 1985 годзе ДЭУ-167 перайменавана ў ДРБУ № 167. У снежні 2000 года стала Мінскім абласным унітарным прадпрыемствам “ДРБУ № 167”. У чэрвені 2004 года пераўтворана ў дарожнае даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Даррамбуд № 167”. У жніўні 2005 года створаны філіял камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167”.
У студзені 1983 года прадпрыемства ўзначаліў Эдвард Эдвардавіч Родзевіч, які адрабіў на пасадзе пяць гадоў.
26 гадоў – з кастрычніка 1988-га па чэрвень 2014-га – начальнікам дарожнай галіны Валожыншчыны працаваў Мікалай Уладзіміравіч Хвядчэня. Узнагароджаны нагруднымі знакамі “Ганаровы транспартнік”, “Ганаровы дарожнік” I і II ступеняў.
У кастрычніку 2014 года начальнікам назначаны Уладзімір Міхайлавіч Саевіч. Праз сем гадоў яго змяніў Дзмітрый Віктаравіч Князеў, які з’яўляецца начальнікам сёння.
За шэсць дзясяткаў галоўнымі інжынерамі працавалі: Казімір Вікенцьевіч Пазновіч, Тамара Аляксееўна Кандраценка, Міхаіл Рыгоравіч Арлоў, Эдвард Эдвардавіч Родзевіч, Міхаіл Паўлавіч Кузняцоў, Дзмітрый Віктаравіч Грышук, Анатолій Міхайлавіч Баталёнак, Алег Аляксандравіч Леган, Вячаслаў Уладзіміравіч Сухалет, Аляксандр Аляксандравіч Вайткевіч, Аляксандр Анатольевіч Сталыга, Уладзімір Казіміравіч Дабраловіч, Уладзімір Міхайлавіч Саевіч.
Галоўнымі механікамі былі: Іван Уладзіміравіч Іода, Аляксандр Іванавіч Барцэвіч, Аляксандр Піліпавіч Сухоцкі, Уладзімір Станіслававіч Лапуцкі, Віктар Іванавіч Казека.
Пасаду галоўнага бухгалтара займалі: Вера Ануфрыеўна Бараноўская, Галіна Пятроўна Косік, Надзея Іванаўна Праўлоцкая, Алена Іванаўна Бацян.
Слова кіраўніку
Дзмітрый Віктаравіч КНЯЗЕЎ узначальвае прадпрыемства няпоўныя два гады, але ўліўся ў калектыў 24 гады таму. Пачынаў майстрам, з цягам часу даслужыўся да пасады галоўнага інжынера. Аб тым, з якім настроем сустракаюць дарожнікі сваю юбілейную дату, мы з ім пагутарылі.
– Калі браць у разлік выручку ад рэалізацыі паслуг, то яна складае 156 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сёлета выдаткаваны большы аб’ём фінансавання – як па рэспубліканскай дарожнай праграме, так і на добраўпарадкаванне мясцовых дарог у сувязі з правядзеннем увосень у аграгарадку Ракаў раённых “Дажынак”, а на наступны год у нас у Валожыне – абласных. Нам цяпер не трэба шукаць сабе аб’екты, як было летась і пазалетась. Так, у 2022 годзе працавалі ў Стоўбцах – рыхтавалі іх да абласнога свята працаўнікоў вёскі: выканалі работ на 1 мільён 200 тысяч рублёў. Валожынскіх дарожнікаў нават адзначыла абласное ўпраўленне – як тых, хто ўнёс значны ўклад у падрыхтоўку такога маштабнага мерапрыемства. Да таго ж работа на месцы – больш прыбытковая: не трэба плаціць камандзіровачныя, раз’язныя, ды і траціць час на самі паездкі.
Зараз па дагаворы з райвыканкамам мы як падрадчыкі праводзім работы па асфальтаванню вулічна-дарожнай сеткі раёна: ужо ў аграгарадку Ракаў адрамантавалі вуліцы Маладзёжная, Радашковіцкая і Пушкіна. Запланаваны цякучы рамонт вуліцы Мінская. Выкананы капітальны рамонт дарогі ў вёсцы Арлоўшчына Ракаўскага сельсавета. Вядзецца добраўпарадкаванне і ўкладка асфальтабетона ў самім райцэнтры: у прыватнасці, новае дарожнае пакрыццё з’явілася на вуліцы імя М. Горкага. Ужо зрабілі фрэйзіраванне і ўклалі ніжні выраўноўваючы слой на вуліцы Пушкіна. Паралельна вядзём дэмантаж і ўстройства новых пешаходных дарожак. Практычна паклалі асфальт ля новага шматфункцыянальнага вытворча-складскога памяшкання з устроеным АБК, што на тэрыторыі былой райсельгасхіміі. А як ёсць работа – ёсць і настрой на працу, і заробак годны.
З нагоды юбілейнай даты дасылаю пажаданні ўсяму працоўнаму калектыву і нашым паважаным ветэранам працы! Жадаю кожнаму мірнага неба, моцнага здароўя, матэрыяльнага дастатку, каб ладзіліся справы ў сям’і, бо яна была і застаецца галоўнай апорай для чалавека. Ну і, безумоўна ж, добрага надвор’я – ад яго ў нашай паўсядзённай працы залежыць многае.
Філіял КУП “Мінскаблдарбуд”- “ДРБУ № 167” сёння
• Працягласць аўтамабільных дарог агульнага карыстання складае 993,8 кіламетра. Колькасць працуючых – 116 чалавек.
• Філіял абслугоўвае 283 аўтамабільныя дарогі мясцовага значэння, 69 жалезабетонных мастоў і 963 водапрапускныя трубы. Створаны тры дарожна-рамонтныя пункты: у гарпасёлку Івянец, аграгарадках Ракаў і Вішнева. У вёсцы Крыніца размешчана асфальта-бетонная база.
• Асноўны від дзейнасці – будаўніцтва, капітальны і цякучы рамонты, а таксама ўтрыманне мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання і збудаваннях на іх, аказанне паслуг насельніцтву.
• За першае паўгоддзе бягучага года філіялам выкананы работы па цякучым рамонце аўтамабільных дарог на суму амаль 1,5 мільёна рублёў, адрамантаваны больш за 10 кіламетраў на ўчастках дарог Ракаў-Івянец-Дзержынова, Радашковічы-Ракаў-Ляшчадка-Семернікі. На забеспячэнне бесперабойнага камфортнага і бяспечнага руху транспартных сродкаў, павышэнне транспартна-эксплуатацыйнага стану аўтамабільных дарог затрачана амаль 1,4 мільёна рублёў. Выкананы работы для іншых заказчыкаў на 1 мільён 104 тысячы рублёў.
• Рэгулярна аказваюцца паслугі насельніцтву па рэалізацыі дарожна-будаўнічых матэрыялаў – пяску, пясчана-гравійнай сумесі, шчэбеню, а таксама тэхнікі. За паўгоддзе выручка склала 374 тысячы рублёў.
З нагоды 60-годдзя прадпрыемства Ганаровымі граматамі райвыканкама адзначаны вадзіцель МАЗа Георгій Канстанцінавіч БІОНЧЫК і машыніст асфальтаўкладчыка Віктар Лявонавіч ЮРОІЦЬ – ветэраны дарожнай галіны раёна, стаж работы якіх складае 40 гадоў.
Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена Анатолію Мікалаевічу ГАСПАРЭВІЧУ – машыністу экскаватара; Генадзію Іосіфавічу ЛІТВІНУ – машыністу катка; Сяргею Васільевічу АРЦЮКЕВІЧУ і Анатолію Уладзіміравічу ЛЕБЕДЗЕВУ – вадзіцелям пагрузчыка.
На асфальтабетоннай базе ў вёсцы Крыніца за дзень вырабляецца 250 тон асфальтабетоннай сумесі. На вытворчасці заняты 7 работнікаў, сярод іх памочнік аператара Уладзімір БРУЧКОЎСКІ, бітумавар Дзмітрый СУХАДОЛЕЦ і аператар Сяргей БУКШТУНОВІЧ
Адміністрацыя і прафкам віншуюць калектыў і ветэранаў дарожнай галіны з юбілейнай датай.
Штодзённай працай вы забяспечваеце камфорт і бяспеку на дарогах, ствараеце добры настрой, скарачаеце час і адлегласць паміж населенымі пунктамі. Дзякуй за адданасць прафесіі, высокую адказнасць, стараннасць і сумленнасць.Няхай справа, якой займаецеся, прыносіць матэрыяльнае і маральнае задавальненне, а вадзіцелі, пасажыры і пешаходы выказваюць толькі словы ўдзячнасці. Моцнага ўсім здароўя, шчасця, поспехаў у рабоце.