Происшествия

Дзе п’янка, там і сварка


У аг. Ракаў а палове 12 гадзін ночы сын учыніў скандал маці з нагоды таго, што тая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення. Калі на месца здарэння прыбылі супрацоўнікі міліцыі, канфлікт быў вырашаны, фігуранты справы памірыліся.

  • У вёсцы Дубіна Баярская сварка паміж блізкімі людзьмі разгарэлася ў 4 гадзіны ночы. Сын, 1982 года нараджэння, моцна крычаў, груба лаяўся на маці і нанёс ёй удар паленам па назе. І хаця родныя не маюць адзін да аднаго прэтэнзій, быў складзены акт ацэнкі рызыкі дамашняга насілля, а на імя пракурора вынесена хадайніцтва аб узбуджэнні адміністрацыйнага працэса.

  • А па месцы жыхарства ў вёсцы Дубіна Юрздыцкая гэты ж мужчына ў стане алкагольнага ап’янення падчас сямейна-бытавога канфлікту з сужыцельніцай наўмысна нанёс апошняй удар нажом у вобласць правага сцягна. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.