Происшествия

102: Зводка здарэнняў

Злодзей устаноўлены

У ходзе правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена асоба злодзея, што скраў перфаратар маркі “BOCSH”, бензапілу “Husqvarna” і пластыкавую каністру з 20 л дызельнага паліва з гаража на тэрыторыі прысядзібнага ўчастка аднаго з домаўладанняў а.г. Вішнева, а таксама набор інструментаў маркі “Force” і металічную каністру з 20 л бензіну з гаража ў а.г. Багданава. Ім аказаўся раней ужо судзімы мужчына без пэўнага месца жыхарства. Ён затрыманы і накіраваны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Даверыўся

Жыхар Валожына, 1956 года нараджэння, перадаў неўстаноўленай асобе, што знаходзілася паблізу яго дома, 100 рублёў для пакупкі прадуктаў харчавання ў магазіне. Аднак тая ўзяла грошы і знікла разам з чужой маёмасцю. Узбуджана крымінальная справа.

Пасварыліся, памірыліся

На бытавой глебе сын учыніў скандал пенсіянеру з вёскі Люціна. Нідзе не працуючы мужчына, 1988 года нараджэння, моцна крычаў, лаяўся на бацьку.

А ў вёсцы Падневічы скандал разгарэўся паміж мужам і жонкай. Мужчына, 1954 года нараджэння, моцна крычаў, груба лаяўся і нават ударыў жанчыну ў вобласць галавы.

У абодвух выпадках яшчэ да прыезду супрацоўнікаў міліцыі блізкія людзі памірыліся, прэтэнзій адзін да аднаго яны ўжо не мелі.

Матэрыял па міліцэйскіх зводках падрыхтавала Анжэла РАДЫНА