Каля вёскі Баравікоўшчына Івянецкага сельсавета пачаўся капітальны рамонт моста праз раку Іслач.
Мост размешчаны на 11-м кіламетры аўтадарогі Р-54 Пяршаі – Івянец – Нясвіж. Ён быў узведзены ў 1976 годзе – без малога пяцьдзясят гадоў таму. І толькі адзін раз, у 1999 годзе, тут быў праведзены бягучы рамонт.
Цяпер вядуцца вялікія будаўнічыя работы. У прыватнасці, будзе зроблены рамонт і ўзмацненне апор, заменены крайнія балкі, праведзены рамонт існуючага пралётнага збудавання, устройства маналітнай пліты ўзмацнення, пераўстройства моставага палатна на самім мосце і на падыходах да яго.
Заказчыкам з’яўляецца прадпрыемства “Мінскаўтадар-Цэнтр”, а займаецца капітальным рамонтам прыватная арганізацыя “Спецмостбуд”, якая рамантуе масты па ўсёй Беларусі.
Згодна з праектам, будаўніцтва будзе доўжыцца 10 месяцаў, але работнікі паабяцалі справіцца раней за вызначаны тэрмін. Тым больш, што на гэты час рух транспарту тут не спынены.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея БОБРЫКА