Ілля ПАШКОЎСКІ цяпер праходзіць вытворчую практыку ў сельгаспрадпрыемстве “Агра-Дубінское”. Хлопец працуе “з агеньчыкам” і падае вялікія надзеі.
Ён з’яўляецца трэцякурснікам Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта – вучыцца на агранома і адначасова атрымлівае другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці эканоміка і кіраванне арганізацыямі аграпрамысловага комплексу.
Сёлета ў гаспадарцы атрымалі добры ўраджай рапсу – 25 цэнтнераў з гектара. Не падводзіць і збажына – дае на круг амаль па 50 цэнтнераў. Як патлумачыўІлля, быўзахаваныўвесь комплекс тэхналогій па вытворчасцігэтай культуры.
– У першую чаргу якасна апрацавалі глебу перад сяўбой, – расказвае будучы спецыяліст па раслінаводстве. – Выбралі харошыя гібрыды, своечасова правялі гербіцыдныя апрацоўкі, барацьбу з насякомымі, шкоднікамі, хваробамі – адсюль і ўраджай.
Па яго словах, рапс з’яўляецца адной з самых прыбытковых культур – тона каштуе больш за 1 тысячу беларускіх рублёў. Але і затраты на яго вырошчванне вялікія. У “Агра-Дубінскім” на вытворчым участку ў Брыльках маецца цэх па адцісканні рапсу – тым самым гаспадарка забяспечвае пагалоўе шротам, у якім утрымліваецца вельмі многа біялагічнага актыўнага бялку, што лёгка засвойваецца жывёлай. А атрыманы алей – на продаж.
На сёлетняй уборачнай у сельгаспрадпрыемстве задзейнічаны 12 камбайнаў. Яны падзелены на два звяны, адным з іх даручылі кіраваць Іллі Пашкоўскаму.
– Кантралюю хуткасць камбайнаў – яна не павінна перавышаць 3-3,5 кіламетра ў гадзіну, а таксама якасць абмалоту: як сказаў наш Прэзідэнт, вельмі важна ўбраць вырашчаны ўраджай хутка і якасна, – патлумачыў малады работнік. – З самага пачатку жніва мы ўтрымліваем першынства па тэмпах уборкі. Гэтага дасягнулі дзякуючы добра падрыхтаванай тэхніцы, а таксама спланаванню задзейнічання машын на адвозцы. Немалаважную ролю адыгрываюць і пагодныяў мовы, а яны на сёння проста ідэальныя. Вельмі добры падабраўся і калектыў камбайнераў – работнікі свае, вопытныя, некаторыя са стажам у 10-15 гадоў. Яны проста малайцы!
Ілля Пашкоўскі нарадзіўся і вырас у Сугваздах. Бацька, Іван Станіслававіч, усё жыццё працуе ў мясцовай гаспадарцы механізатарам, пастаянна ходзіць у перадавіках. З дзяцінства ён браў сына з сабой, вазіў у кабіне.
– Бацька настолькі прывіў мне любоў да зямлі, што, працуючы ў полі, адпачываю душой, – патлумачыў Ілля. – Я проста “хварэю” сельскай гаспадаркай і не ўяўляю сябе ні ў якой іншай галіне. Таму стараюся вельмі добра вучыцца, каб быць граматным спецыялістам. Думаю, што вярнуся працаваць менавіта сюды – кіраўніцтва мяне ўжо зацікавіла. Вось годзік давучуся на агранома і перавядуся на завочнае навучанне, каб атрымаць другую прафесію.
Будзем спадзявацца, што ІлляПашкоўскі трывала пусціць карані на сваёй маленькай радзіме, а таксама стане прыкладам для маладога пакалення, што і на зямлі можна жыць, працаваць, зарабляць і рабіць кар’еру.
Алена ЗАЛЕСКАЯ