Общество

У літаратурны зборнік «Званоў перазвон» увайшлі вершы ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь”

28 лістапада ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбылася прэзентацыя літаратурнага зборніка «Званоў перазвон», выдадзенага Выдавецкім домам «Звязда».

Ідэя тэматычнага зборніка зарадзілася ў пісьменнікаў Міншчыны ў год васьмідзесяцігоддзя Хатынскай трагедыі. Мінскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі быў праведзены своеасаблівы літаратурны «марафон» памяці. Большая частка твораў, якія былі прадстаўлены на “марафон”, увайшла ў вышэйазначаны зборнік. Пад адной вокладкай сабраны паэтычныя, празаічныя і публіцыстычныя творы літаратараў мінскай вобласці, у тым ліку і вершы ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры, членаў Саюза пісьменнікай Беларусі: Марыі Шакун, Зінаіды Гасціловіч, Наталлі Жызнеўскай і краўніка аб’яднання Наталлі Жылевіч, гэтыя аўтары, сярод іншых,  былі запрошаны на мерапрыемства, што праводзілася з нагоды  прэзінтацыі кнігі. У зборніку быў надрукаваны таксама і верш “Паўдарожжа” ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Валянціны Гіруць-Русакевіч, былога кіраўніка “Руні”.

Кніга “Званоў перазвон” – гэта даніна памяці ахвярам спаленых, у гады Вялікай Айчыннай вайны, вёсак Міншчыны. Ён з’яўляецца сваеасаблівай вахтай памяці, адлюстроўвае погляд сучасных пісьменнікаў на Хатынскую трагедыю.

На прэзентацыі прысутным былі паказаны відэафрагменты з дакументальных фільмаў, прысвечаных Хатыні і многім іншым беларускім вёскам, якія назаўсёды згінулі ў бязлітасным полымі Вялікай Айчыннай вайны. Падчас мерапрыемства слова мелі – старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос і дырэктар Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна Наталля Вашчыла, Паэты і пісьменнікі Уладзімір Цанунін, Іна Фралова, Людміла Круглік, Наталя Жызнеўская прачыталі вершы, якія ўвайшлі ў выданне.

Напрыканцы мерапрыемства Леанід Крыванос падараваў бібліятэцы асобнік кнігі з аўтографамі кожнага з аўтараў, яшчэ адзін экзэмпляр кнігі з аўтографамі будзе перададзены ў музей мемарыяльнага комплеку “Хатынь”.