Происшествия

У вёсцы Кіявец вадзіцель загінуў ад электратоку

Вадзіцель адной з арганізацый Мінска, 1993 года нараджэння, у вёсцы Кіявец на службовым аўтамабілі, што абсталяваны аўтабетонапомпай-змяшальнікам, выконваў работы па заліўцы бетона-армавальнага пояса на гаспадарчай пабудове аднаго з домаўладанняў гэтага населенага пункта. Па неасцярожнасці мужчына дапусціў кантакт стралы вышэйназванага аўтамабіля з паветранай ЛЭП, у выніку чаго жыхар Лагойскага раёна, 1990 года нараджэння, які накіроўваў рукаў аўтабетонапомпы, загінуў ад паражэння тэхнічнай электрычнасцю.

Анжэла РАДЫНА