Официально

Прамую тэлефонную лінію 14 лютага правядзе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці ў чарговы раз нагадвае службовым асобам арганізацый аб недапушчальнасці ўнясення загадзя лжывых звестак у дзяржаўную статыстычную справаздачнасць.

Названыя дзеянні ў адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь кваліфікуюцца як злачынства, адказнасць за якое прадугледжана ч. 2 арт. 427 (Службовы падлог).

У 2022 годзе на тэрыторыі Мінскай вобласці зарэгістраваны 9 падобных злачынстваў (утойванне падзяжу буйной рагатай жывёлы, скажэнне даных аб прыбаўленні жывёлы ў вазе ад вырошчвання і адкорму, унясенне загадзя лжывых звестак пра аб’ём нарыхтаванага сенажу, утойванне пратэрмінаванай запазычанасці па заработнай плаце).

14 лютага з 9.00 да 13.00 па тэлефоне 8-017 3604329 Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці правядзе «прамую лінію», на якую можна паведаміць пра вядомыя факты наўмыснага скажэння даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.

Ананімнасць гарантуецца!