Происшествия

Ад крадзяжу не ўтрымаліся

У інваліда 3-й групы з г. п. Івянец прама ў доме скралі мабільны тэлефон “HUAWEI Y6” з чахлом агульным коштам 300 рублёў.

Па гарачых слядах вінаваты быў выяўлены, ім аказаўся раней судзімы, часова беспрацоўны жыхар вёскі Манькаўшчына, 2004 года нараджэння.

З двара дачнага дома ў вёсцы Жураўцы скралі не менш за 3 тоны арматуры на агульную суму больш за дзве базавыя велічыні.