Происшествия

Біў сын

Пракурорам Валожынскага раёна ўзбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней асуджанага, нідзе не працуючага жыхара райцэнтра, 1982 года нараджэння.

Мужчына ў стане алкагольнага ап’янення падчас сямейна-бытавых канфліктаў з маці-пенсіянеркай на глебе асабістых непрыязных адносін сістэматычна ўчыняў скандалы і наўмысна збіваў самага роднага чалавека. У апошні раз ён прыставіў нож да твару жанчыны, схапіў за валасы і біў галавой аб падлогу, пры гэтым выказваў пагрозы забойствам.