Общество

Праблема абыходжання з адходамі

Работнікі раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя правялі выбарачную праверку сельгаспрадпрыемства “Сівіца” з мэтай выканання патрабаванняў прыродаахоўнага заканадаўства.

Падчас праверкі вывучалася дакументацыя ў галіне аховы атмасфернага паветра, абыходжання з адходамі, аховы і выкарыстання водных рэсурсаў і нетраў.

Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў на сельскагаспадарчых землях паблізу вёскі Пагарэлка

У гаспадарцы выяўлены тыповыя парушэнні, якія характэрны для ўсіх правяраемых суб’ектаў гаспадарання раёна. Аналізуючы вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, можна зрабіць выснову, што найбольш праблематычнай з’яўляецца арганізацыя работы ў галіне абыходжання з адходамі – пачынаючы з падрыхтоўкі распарадчых дакументаў па прадпрыемстве і заканчваючы забеспячэннем кантролю за выкананнем запланаваных мерапрыемстваў і ўстаноўленых патрабаванняў.

Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў
на тэрыторыі ўнутрыгаспадарчага кар’ера “Старынкі “ паблізу вёскі Старынкі
Несанкцыянаванае размяшчэнне адходаў поліэтылену на сельскагаспадарчых землях паблізу зернесушыльнага комплексу і рамонтных механічных майстэрняў “Замасцяны”

Па выніках выбарачнай праверкі КУП “Сівіца” складзены 5 адміністрацыйных пратаколаў: 4 – на службовых асоб і 1 – на юрыдычную асобу. Агульная сума накладзенага штрафу склала больш за 4000 рублёў. Кіраўніцтву прадпрыемства накіравана прадпісанне на ліквідацыю выяўленых парушэнняў, устаноўлены кантрольныя тэрміны іх выканання.

Віктар ЯКУТОВІЧ,
начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя