Происшествия

Дзе дзелася казуля?

Паблізу аднаго з жылых дамоў у вёсцы Яхімаўшчына, на тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі “Налібоцкая пушча” была знойдзена мёртвая казуля.

Неўстаноўленая асоба парушыла патрабаванні правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання і ўчыніла злачынства: без адпаведных дакументаў на неўстаноўленым транспартным сродку незаконна транспартавала тушу дзікай жывёлы – казулі еўрапейскай у невядомае месца, чым нанесла шкоду навакольнаму асяроддзю на суму 3840 рублёў, што складае 120 базавых велічынь. Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.