
Дзень здароўя «Дзень акрабата і гімнаста»
У суботу, 11 сакавіка, у рамках Дня здароўя, вучні Сівіцкай базавай школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах «Дзень акрабата і гімнаста».
Пераможцамі сярод дзяўчынак стала Адамовіч Аляксандра, а сярод хлопчыкаў — Бібік Аляксандр.
Як заўсёды субота была насычаная, цікавая і спартыўная. Зарад бадзёрасці, аптымізму і добрага настрою атрымалі дзеці на ўсе выхадныя.



Быць спартыўным — гэта карысна, модна!!!