
102: Зводка здарэнняў
Махляры ў інтэрнэце
Аб учыненні ў адносінах да сябе ашуканскіх дзеянняў паведаміла ў міліцыю жыхарка вёскі Міхалова, 2002 года нараджэння. Невядомая асоба з мэтай завалодаць чужой маёмасцю ў ходзе тэлефоннай размовы праз месенджар “WhatsApp” прадставілася супрацоўнікам банка і пад падставай забеспячэння зберажэння грашовых сродкаў пераканала дзяўчыну перавесці 50 тысяч расійскіх рублёў, што складае больш за 1680 беларускіх рублёў, са свайго карт-рахунка на прапанаваны абаненцкі нумар, у выніку чаго шляхам падману завалодала грашыма пацярпелай. Узбуджана крымінальная справа.
Гора-маці
Узбуджана крымінальная справа ў адносінах да раней судзімай жыхаркі вёскі Гардынава, 1978 года нараджэння, якая больш за тры месяцы на працягу года ўхілялася ад выплаты аліментаў на карысць дзвюх непаўналетніх дачок.
Трагічны фінал
На адной з вуліц аг. Доры на абочыне знайшлі труп мужчыны – нідзе не працуючага жыхара гэтага населенага пункта, 1981 года нараджэння. Падчас агляду прыкмет гвалтоўнай смерці не выявілі, папярэдняя яе прычына – пераахаладжэнне.