Происшествия

102: Зводка здарэнняў

Пасварыліся і памірыліся

Жыхарка вёскі Покуці паведаміла ў аператыўна-дзяжурную службу, што свёкар учыніў у доме скандал. Позна вечарам паміж пажылым мужчынам і нявесткай на бытавой глебе адбыўся канфлікт, падчас якога той моцна крычаў і груба лаяўся на жанчыну. Да прыезду супрацоўнікаў міліцыі яны памірыліся і прыцягваць каго-небудзь да адказнасці не пажадалі, бо прэтэнзій адзін да аднаго ўжо не мелі.

Госць апынуўся ў бальніцы

У Валожынскую цэнтральную раённую бальніцу паступіў мужчына, 1972 года нараджэння, у стане наркатычнага ап’янення. Следча-аператыўная група ўстанавіла, што гэта жыхар горада Баранавічы, які прыехаў у госці да знаёмай у вёску Камень. У гасцях ён пачаў скардзіцца на болі ў жываце. Так працягвалася амаль тыдзень. У рэшце рэшт гаспадыня выклікала хуткую дапамогу. У медыцынскай установе мужчыну зрабілі экспрэс-тэст, які паказаў наяўнасць у арганізме метадону. У сувязі з пагаршэннем фізічнага стану ён быў пераведзены ў рэанімацыйнае аддзяленне. Пры аглядзе асабістых рэчаў і дома наркатычных рэчываў не знайшлі.