Спорт

У Валожынскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва ўведзена паслуга дзённага догляду

Пажылыя людзі часта сутыкаюцца з кагнітыўнымі парушэннямі, якія праяўляюцца ў выглядзе зніжэння канцэнтрацыі ўвагі, забыцця, дэзарыентацыі ў прасторы і гэтак далей. Такія парушэнні ў пажылых людзей патрабуюць дапамогі блізкіх людзей, а таксама цярпення, спагады, падтрымкі, якіх не заўседы хапае ў сваякоў пажылых людзей з-за стомленасці і паўсядзённых праблем.

Але выйсце ёсць. У мэтах сацыяльнай падтрымкі пажылых грамадзян і інвалідаў у 2021 годзе ў дзяржаўнай ўстанове “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” у пералік паслуг уведзена паслуга дзённага догляду.

Паслуга дзённага догляду аказваецца грамадзянам пры прадстаўленні медыцынскай даведкі аб стане здароўя грамадзяніна, якая змяшчае інфармацыю аб наяўнасці медыцынскіх паказанняў (абмежаванне здольнасці кантраляваць свае паводзіны) і адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў для аказання сацыяльнай паслугі.

Дадзеная паслуга аказваецца грамадзянам аддзяленнем сацыяльнай дапамогі на дому – у хатніх умовах (на даму ў грамадзян) і аддзяленнем дзённага знаходжання для пажылых грамадзян – у цэнтры. Паслуга платная.

Калі Вы жадаеце атрымаць паслугу дзённага догляду, званіце, прыходзьце, мы будзем рады супрацоўніцтву!

Дзяржаўная ўстанова “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” знаходзiцца па адрасе: г.Валожын, вул.Міру, д.8, тэл.68-1-05, 68-0-75, 69-1-62

Таццяна Ярота

загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму

 ДУ “Валожынскі ТЦСАН”