Происшествия

102: Сводка происшествий

Крадзяжы працягваюцца

Неаднаразова судзімыя жанчына і мужчына з Валожына, абодва 1979 года нараджэння, па папярэднім дагаворы сярод белага дня скралі з гаспадарчай пабудовы на тэрыторыі дваровага ўчастка на адной з вуліц райцэнтра металічныя вугалкі і трубы агульнай вагой каля 70 кілаграмаў, электронныя вагі, ручны секатар, садовую пілу на агульную суму больш за 125 рублёў.

З гаспадарчай пабудовы аднаго з домаўладанняў у вёсцы Туркаўшчына невядомая асоба скрала шурубавёрт коштам 50 рублёў і набор інструментаў коштам 30 рублёў.

Невядомы пранік у дом, што будуецца ў вёсцы Міхалова, і скраў адтуль будаўнічую цялежку і 5 мяшкоў цэменту, чым нанёс гаспадару матэрыяльны ўрон на агульную суму 245 рублёў.

У цёмны час сутак з аўтамабіля “ВАЗ 2106”, які знаходзіўся на абочыне каля аднаго з дамоў па вуліцы Савецкай райцэнтра, неўстаноўленая асоба скрала набор інструментаў у кейсе, шурубавёрт WORTEX, аўтамабільны пыласос ZDK, дамкрат механічны з ключом, трашчотку вялікую, дзве доўгія галоўкі памерамі 17 і 19, звязак з двух ключоў да аўтамабіля. Агульная сума матэрыяльнага ўрону склала 570 рублёў.

Хто так пазабавіўся?

У адным з дамоў па вуліцы Дзяржынскага ў г. п. Івянец невядомы з хуліганскіх памкненняў пашкодзіў 14 пралётаў плота з металапрофілю, чым нанёс гаспадару матэрыяльны ўрон на агульную суму 420 рублёў. Узбуджана крымінальная справа.

Гора-бацька

Больш за тры месяцы на працягу года наўмысна ўхіляўся ад выплаты аліментаў на карысць сваёй непаўналетняй дачкі раней ужо судзімы, нідзе не працуючы жыхар Валожына, 1988 года нараджэння. У дачыненні да яго раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа.

Матэрыял па міліцэйскіх зводках
падрыхтавала Анжэла РАДЫНА