Официально

Адчуванне свята

Раённы выканаўчы камітэт прыняў распараджэнне аб падрыхтоўцы да навагодніх і калядных свят.

Згодна з ім, Валожынскаму лясгасу неабходна забяспечыць нарыхтоўку і дастаўку да 10 снежня бягучага года елак (вышынёй да 10 метраў) для ўстаноўкі на плошчах Свабоды ў аграгарадку Ракаў і ў гарпасёлку Івянец, а таксама 300 елак (вышынёй да 2 метраў) у Валожыне для запаўнення ёлачнага металічнага каркаса.

Жыллёва-камунальнай гаспадарцы даручана ўстанавіць і ўпрыгожыць елкі да 12 снежня.
Установам адукацыі, культуры, аховы здароўя, аб’ектам сацыяльнай сферы, гандлю, арганізацыям і прадпрыемствам, індывідуальным прадпрымальнікам выканаць навагодняе афармленне замацаваных аб’ектаў і прылеглых тэрыторый.

Святочную ілюмінацыю ўключыць з 14 снежня 2022 года.